Вулічныя танцы на маладзечанскім Брадвеі. Фота забяспечанае Воляй Трубач.

17 мая этнаграфічны клуб «Кола» пачынае танцаваць на вуліцы.

Пляцоўка каля краязнаўчага музея ў Маладзечне чакае танцораў. Гэтым разам будуць танчыць у рамках ночы музеяў.

Пачатак у 19.00.

Адрас: Партызанская, 3.

Чакаюць гасцей з Валожыншчыны Змітра Мурашку і Юлію Літвінаву.