Фота vk.com/vremeajit.

Творчы рух “Час жыць” ладзіцца ад 2011 года, кожны год – новая тэма, актуальная для творчага асэнсавання і пражывання.

– Запомніліся наведвальнікам тэмы “Чалавек скрозь час: мінулае, сучаснасць, будучыня”, “Анёлы побач”, “Што робіць цябе жывым”, “Чысты авангард”. Сёлета тэма гучыць “я – мы – яны”, – кажа арганізатар фестываля Марына Валасковіч.

Праблемы моладзі не губляюць актуальнасці. Пошук сябе, свайго шляху, знаходжанне сэнсу жыцця, сяброў і аднадумцаў, пераадоленне крызісаў, прафілактыка суіцыдаў, адкрыццё душы праз творчасць – менавіта такія мэты творчага руха.

Пачатак сустрэчы “Час жыць” 17 мая а 14-ай. Уваход вольны.

Праграма:

14:00 – “Стоп-булінг” (трэнінг моладзевага клуба ЮНЭСКА/малая зала музычнага каледжа)

15:30 – “Спляці сабе лёс” (майстар-клас па пляценню з нітак)

16:00 – “Мы і яны” (прэзентацыя праектаў моладзевага абмену Erasmus/малая зала музычнага каледжа)

18:00  – Канцэртна-матывацыйная праграма “Я-мы-яны” (музычнае падвор’е).

Фота з суполкі vk.com/vremeajit.

У верасні запланаваны моладзевы творчы форум са шматлікімі пляцоўкамі, якія дапамагаюць атрымаць разнастайныя рэсурсы для паўнавартаснага чалавечага жыцця.