Паехаў на заробкі ў Расію і знік: міліцыя шукае жыхара Вілейшчыны

Вілейскі РАУС шукае Віталя Аляксандравіча Русака, 1979 года нараджэння.

Віталь Русак – ураджэнец Смаргоні. Жыў па адрасе: Вілейскі раён, вёска Лыцавічы.

У снежні 2018 года паехаў на заробкі ў Расію і ад 21 красавіка перастаў паведамляць пра сваё месцазнаходжанне.

Прыкметы: на выгляд 40 гадоў, рост 180-185см, сярэдняга целаскладу, залысіны на ілбе, вочы блакітныя, памер абутку 42-43.

Асаблівыя прыкметы: на твары з левага боку – радзімая пляма дыяметрам каля пяці міліметраў, на целе – шнар ад выдалення апендыцыту.