За май ваду ў Вілейцы адключаць два разы

Фота chenews.net.

Тэрміны адключэння гарачай вады ў Вілейцы ў чарговы раз мяняюцца.

Першапачаткова адключэнне планававалі на 13 мая.

Цяпер на сайце Вілейскай ЖКГ з’явілася новая інфармацыя.

У сувязі з гідраўлічнымі выпрабаваннямі гарачай вады ў Вілейцы не будзе ад сёння (16 мая) да 19 мая. Другі раз без гарачай вады вілейчукі застануцца ад 27 па 30 мая.