Маладзечанец сышоў ноччу з дома і знік

33-гадовы жыхар вёскі Калядзіно Андрэй Васільевіч Садоўскі знік 13 мая, паведамляе суполка ОО ПСО “Ангел Северо-Запад”.

Каля 23.00 мужчына сышоў з дома невядома куды. Да гэтага часу месца яго знаходжання невядомае.

Прыкметы: на выгляд 30-35 год, рост 164 см, худы, са светлымі валасамі і блакітнымі вачыма.

Быў апрануты: у камуфляжную куртку, цёмную байку, сінія джынсы, светлыя красоўкі, чорную кепку. З сабой меў мабільнік Honor.

Каму нешта вядома пра месца знаходжання Андрэя, тэлефануйце 8 (025) 684 82 56, 8 (029) 181 71 29 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский