Чытач АўтаГродна стаў відавочцам, як трасу М6 спрабавала перайсці качка з качанятамі. Ён не заўважыў бы сямейства птушак, калі б не кіроўца сустрэчнага грузавіка, які актыўна сігналізаваў далёкім святлом. У выніку як спадарожныя аўтамабілі, так і сустрэчныя спыніліся.

Сітуацыю засняў відэарэгістратар.

Качка давяла птушанят да бетоннай агароджы і хутка зразумела, што не зможа яе пераадолець. «Атрад» развярнуўся і паспяхова вярнуўся назад.