Ілюстрацыйнае фота.

Спачатку ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі зладзілі тэатралізаваную экскурсію па старой Смаргоні. Можна было нават сфатаграфавацца з мядзведзем – выхаванцам смаргонскай акадэміі, піша shliah.by.

Наведвальнікі музея паўдзельнічалі ў гульнях, у майстар-класе па традыцыйнай выцінанцы, які правяла Марына Пахомава са школы мастацтваў. 

Скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Церабун расказаў і паказаў, як “нараджаюцца” работы з гліны. Аповед, як ствараліся “Мядзведжая акадэмія” і памятны знак да 100-гадовага юбілею пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, скульптар дапоўніў фотарадам.

Дадатковую порцыю пазітыўных эмоцый падарыў узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”.

Напрыканцы імпрэзы галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік пазнаёміў з археалагічнымі знаходкамі ”Інстытута гісторыі НАН Беларусі”. Сярод знаходак – фрагмент керамікі ХІ-ХІІ стагоддзяў, будаўнічы кастыль, цвікі, кельма ХІV, фрагменты старажытных жаночых упрыгожванняў і іншыя рэчы.

Фота аўтара.

• Текст доступен на языке: ruРусский