На сайце Change.org размешчана петыцыя з патрабаваннем перазняць восьмы апошні сезон культавага серыяла “Гульня тронаў”.

Да гэтага часу яе падпісалі больш за 1 мільён чалавек.

Аўтар петыцыі лічыць, што Дэвід Бэньёф і Дэн Уайс праявілі сваю поўную некампетэнтнасць як сцэнарысты ў сітуацыі, калі ў іх няма гатовага матэрыялу, на якім можна грунтавацца. Гаворка ідзе пра кнігі.

Серыял створаны па матывах раманаў знакамітага амерыканскага пісьменніка-фантаста Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. Святло ўбачылі пяць з сямі тамоў серыі, экранізацыя значна апярэджвае кніжныя падзеі. Джордж Марцін цяпер працуе над раманам “Агонь і кроў”, які ляжа ў аснову двух прыквелаў серыяла “Гульня тронаў”.

Працягнуць працу над шостым томам серыі “Песня лёду і полымя” пісьменнік плануе пасля таго, як выйдзе “Агонь і кроў”. Першы з шасці заключных эпізодаў “Гульні тронаў” выйшаў на экраны 14 красавіка. У восьмым сезоне шэсць эпізодаў, чатыры з якіх даўжэй астатніх на 20 хвілін.

Колькі б вы пражылі ў “Гульні тронаў”? (Тэст)