На Вілейшчыне. Фота Аксаны Ярашонак.

Як паведамляе сайт pogoda.by, тыдзень пачынаецца са спёкі.

Сёння ў гарадах рэгіёна – 23-25 градусаў. Праўда, у другой палове дня плануюць дождж. Магчымая і навальніца.

У наступныя дні тыдня спёка ў рэгіёне захаваецца. Невялікія дажджы сіноптыкі абяцаюць на ўвесь тыдзень.

Крыху халадней, 19-21 градус цяпла, будзе ад пятніцы.