Фота gtrk-vyatka.ru.

Сёмы раз археолагі і аматары гісторыі збяруцца ў археалагічны летнік у Крэве. Сёлета ён будзе працаваць ад 15 да 28 ліпеня.

Пра асаблівасці сёлетніх раскопак і запланаваныя цікавосткі нам распавёў кіраўнік экспедыцыі, супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Алег Дзярновіч:

– Як і раней, сёлета мы будзем працаваць на гарадзішчы. Але адметнасць раскопак ў тым, што плануем вывучаць селішча – неўмацаванае месца каля гарадзішча, дзе жыла большасць простага насельніцтва.

Пакуль арганізатары распрацоўваюць культурную і асветніцкую праграму. Экскурсіі па Крэве і Крэўскім замку правядуць мясцовыя краязнаўцы і сам Алег.

На раскопкі летам 2017 года завітаў паэт Уладзімір Някляеў. Фота забяспечанае Алегам Дзярновічам.

З лекцыямі абяцалі выступіць навукоўцы. Кандыдат гістарычных навук Алена Любая раскажа пра тое, як жылі татары ў Крэве. Па словах Алега, гэтая тэма сёння вывучаецца мала.

Наталля Сліж – гісторык, кандыдат гістарычных навук з Гродна, распавядзе пра шлюбныя і пазашлюбныя стасункі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Выступяць таксама беларускія барды і музычныя гурты.

Паўдзельнічаць ў раскопках можа любы ахвотны. Зарэгістравацца да ўдзелу можна тут.

На сайце «Рэгіянальнай газеты» можна прачытаць пра тое, як адбываліся раскопкі ў мінулыя гады.

• Текст доступен на языке: ruРусский