Ад 20 мая ў абароце з’явіліся абноўленыя банкноты наміналам пяць і дзесяць рублёў.

Што змянілася ў іх знешнім выглядзе? Пяць новаўвядзенняў:

  • Прыбралі аўтограф колішняга старшыні Нацбанка Пятра Пракаповіча.
  • Замест «2009» напісалі цяперашні год выпуску ў абарот — «2019»
  • Нязначна змянілі архітэктурныя выявы помнікаў, каб яны выглядалі так, як у рэальнасці.
  • Дадалі яшчэ адзін вадзяны знак.
  • Зрабілі лакіраванне з двух бакоў і ўзмацнілі кромку.

У 2020 годзе мы ўбачым новыя купюры па 20 і 50 рублёў.

• Текст доступен на языке: ruРусский