Юныя артысты на леташнім свяце ў Вілейцы. Фота Аксаны Ярашонак.

У Вілейцы першага чэрвеня адбудзецца свята «Дзяцінства і сям’я».

На асфальтаванай пляцоўцы каля крамы ў мікрараёне Паўночны будзе працаваць гарадок забаў і атракцыёнаў.

Удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі, конкурсы, віктарыны, розыгрышы і канцэрты калектываў горада. Запланаваны конкурс «Татавы дочкі».

МНС зладзіць дэманстрацыю пажарнай тэхнікі.

Для дзяцей арганізуюць катанне на конях, гандлёвыя рады. Пітную ваду будуць раздаваць бясплатна. На суседняй пляцоўцы сярод дзіцячых камандащ правядуць сяброўскі матч па міні-футболе.

Вядома, што на свята прыедуць удзельнікі байк-клуба «Sun City» з Маладзечна. 50 матацыклістаў святочнай калонай праедуць па ўсім горадзе.

Пад канец свята плануюць правесці «пенную вечарынку».

Мерапрыемства пачнецца ў 16.00 і працягнецца да 22.00.

Аўтапарк 1 чэрвеня арганізуе дадатковыя аўтобусныя рэйсы, каб было зручней трапіць на свята, паведамляюць у райвыканкаме.

Як праходзіў фестываль у мінулым годзе можна прыгадаць тут.