СК: супрацоўнік ДАІ з Магілёва сам спаліў штаны перад смерцю

20 мая Следчы камітэт правёў брыфінг, прысвечаны смерці 22-гадовага інспектара ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча. Следчыя прыйшлі да высновы, што міліцыянер інсцэніраваў сваё забойства і здзейсніў суіцыд.

Пазней афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова агучыла некалькі момантаў, якія не ўзгадавалі падчас брыфінгу.

Па версіі следства, паведамленне ў Viber аб выкраданні сапраўды было адпраўленае загінулым, што пацвярджаецца вывучэннем яго тэлефона, канфіскаванага з месца здарэння.

«Улічваючы устаноўленыя на сапраўдны момант абставіны, следства прыходзіць да высновы, што яно было адпраўленае з месца здарэння самім маладым чалавекам перад суіцыдам для таго, каб яго хутчэй знайшлі, — паведаміла Ганчарова. —

Штаноў на ім не было, бо яны спаленыя з дапамогай вадкасці для распальвання. Па версіі следства, загінулы зрабіў гэта наўмысна».

Таксама Ганчарова акцэнтавала ўвагу, што раненне ў міліцыянта было толькі адно — стрэл у галаву. Бо раней, на фота, якія ўцяклі ў сеціва, была бачная кроў на майтках загінулага. Адразу пачалі з’яўляцца версіі пра нажавыя раненні ў пах.

«І яшчэ раз акцэнтуем увагу на тым, што ніякіх раненняў у вобласці пахвіны не было, кроў на споднім апынулася там з-за позы.

Адзінае зафіксаванае цялеснае пашкоджанне — агнястрэльнае раненне ў галаву.

Інфармацыя, якая распаўсюджваецца на асобных Telegram-каналах, з’яўляецца недакладнай. Дрэнная якасць і ракурс фота дазваляюць раскручваць гэту «версію», бо іх аўтары разумеюць, што здымак буйным планам не будзе апублікаваны па этычных меркаваннях», — заявіла Юлія Ганчарова.

Основная версия — суицид. СК сделало заявление по делу об убийстве инспектора ГАИ в Могилеве

Убийство могилевского сотрудника ГАИ: что известно на 19 мая

Забітага ў Магілёве супрацоўніка ДАІ пахаваюць 18 мая. Што пра яго вядома