На свяце вёскі ў 2017 годзе паставілі памятны знак са словамі Рыгора Барадуліна. Фота з архіва РГ.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказала стараста, ураджэнка і жыхарка Будзішча Наталля Дуровіч.

Па словах Наталлі, сёлета арганізатары вырашылі сабраць не толькі ўраджэнцаў і жыхароў Будзішча, а яшчэ і выпускнікоў школы-васьмігодкі, што знаходзілася ў суседняй вёсцы Суднікі.

– У 1980-ыя гады школа згарэла. Дзеці сталі хадзіць вучыцца ў Абадоўцы, – распавядае Наталля. – Школа была вельмі добрая. Пры мне дырэктарам быў Мікалай Кутас. Яго жонка Галіна Кутас выкладала ў нас нямецкую мову і біялогію. Многія выпускнікі кажуць, што і сёння добра размаўляюць па-нямецку, дзякуючы Галіне Віктараўне. Кутасаў мы запрасілі на сустрэчу. Запрашэнне яны ўспрынялі з радасцю.

Па словах Наталлі, у суднікоўскай школе вучыліся дзеці з вёсак Крыніца, Будзішча, Баяры, Барсукі. У вёсках было шмат дзяцей.

Сярод вядомых выпускнікоў школы – паэт Іван Лашутка, хірург Аляксандр Дуровіч, вайсковец-падпалкоўнік Мікалай Дуровіч.

Збірацца на традыцыйную сустрэчу пачнуць 25 мая, у суботу, у 14.00 у Будзішчы на беразе возера.

Запланавалі пачастунак, гульні, конкурсы. Выступяць артысты з Ільянскага дома культуры і калектыў аўтарскай песні Галіны Кутас «Імпэт».

Пра тое, як прайшла леташняя сустрэча землякоў у Будзішчы, можна пачытаць тут.

 

• Текст доступен на языке: Русский