Ад машыны застаўся металічны каркас. На Вілейшчыне падчас руху загарэўся аўтамабіль

Пра гэта распавялі ў Вілейскім РАНС.

Здарэнне адбылося 19 мая на аўтадарозе Маладзечна-Ілья. Пакуль прыехалі выратавальнікі, аўтамабіль Пежо-307 ужо згарэў. Ад машыны застаўся толькі металічны каркас.

Па словах спецыялістаў, пажар пачаўся пад капотам. Верагодная прычына – кароткае замыканне.

Разам з машынай згарэлі дакументы. Кіроўца, 36-гадовая жыхарка Вілейскага раёна, не пацярпела.