Фото SADKO.by.

Заўтра ў 12.30 у гарадскім парку ў Маладзечне побач з амфітэатрам пасадзяць старажытнае дрэва гінкга білоба.

Незвычайную расліну Маладзечанскай раённай бібліятэцы падарыў Інстытут Гётэ з Мінска, паведамілі «Рэгіянальнай газеце» ў бібліятэцы.

Як паведамляе партал bilobil.net, гінкга білоба – дрэва, якое Чарльз Дарвін назваў «жывым выкапнем». Бо яно існуе на Зямлі на працягу 300 мільёнаў гадоў і не адносіцца ні да аднаго з відаў раслін, якія ёсць на зямлі сёння.

Дрэва знайшлі ў Азіі, дзе яго гаючыя ўласцівасці выкарыстоўваюцца ўжо на працягу пяці тысяч гадоў. Актыўныя інгрэдыенты ўтрымліваюцца ў яго лісці.

Дрэва гінкга білоба расло і ў Еўропе, але знікла падчас ледавіковага перыяду. У 1712 году нямецкі лекар і батанік Энгельберт Кемпфер прывёз гінкго ў Еўропу з Японіі.

Гінкго з’яўляецца двуполых раслінай з мужчынскімі і жаночымі кветкамі, якія не растуць на адным і тым жа дрэве. Мужчынскія дрэвы маюць высокі і тонкі ствол, у жаночых раслін ствол і вярхушка дрэва – таўсцейшыя.

Дрэва  можа жыць на працягу больш за тысячу гадоў. Яно таксама надзвычай устойлівае да казурак, бактэрыяльных і вірусных інфекцый, а таксама да забруджвання паветра.

• Текст доступен на языке: Русский