Міліцыя шукае жыхара Вілейшчыны, што з’ехаў на заробкі Ў Расію

Вілейскі РАУС шукае Аляксандра Міхайлавіча Смаленскага 1984 года нараджэння. Мужчына нарадзіўся і жыў у вёсцы Лыцавічы на Вілейшчыне.

У снежні 2018 года ён паехаў на заробкі ў Расію. Ад 21 красавіка перастаў паведамляць пра сябе.

Прыкменты: на выгляд 30-35 гадоў, рост 185-190, сярэдняга целаскладу, блакітныя вочы, цёмна-русыя валасы, памер абутку – 45.

Асобыя прыкметы: над левым вухам шнар каля двух сантыметраў і два шнары, кожны каля трох сантыметраў на левым сцягне.

Злоўжывае спіртным, курыць.

Быў апрануты: белая кепка чорнага колеру з эмблемай «Adidas», зялёная куртказ шэрымі рукавамі, сінія джынсы, чорная масцерка, чорныя красоўкі з палоскамі, белая майка, чорныя шкарпэткі.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский