У Вілейцы мужчына пераблытаў валяр’янку з нашатырам і апёк страўнік

Жыхар Цвярской вобласці, які прыехаў у Вілейку да маці, па памылцы выпіў замест валяр’янкі нашатырны спірт, паведамляе mlyn.by

На дапамогу расіяніну прыбыла брыгада хуткай дапамогі. З апёкамі страўніка і стрававода яго даставілі ў бальніцу. Цяпер мужчына знаходзіцца пад наглядам дактароў.

• Текст доступен на языке: ruРусский