Фота shkolazhizni.ru

Поспехі на рэспубліканскім узроўні – у навучэнкі з вілейскай гімназіі №2 і вучняў гімназіі-каледжа мастацтваў з Маладзечна.

Гімназістка з Вілейкі адзначылася ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых даследчых краязнаўчых прац, што ладзілі 29-30 красавіка ў Мінску. Ксенія Семяновіч атрымала дыплом першай ступені. Кіраўнік – настаўнік Мікалай Іваненка.

У маладзечанскіх гімназістаў-музыкантаў – тры дыпломы на Чацвёртым рэспубліканскім фестывалі-конкурсе «Лідскі вянок». У васьмікласніка Міхаіла Дамарацкага – першай ступені, у другакласнікаў Мікіты Козіка і Арсенія Казакевіча – дыпломы трэцяй ступені. Кіраўнік – настаўнік Анатоль Дамарацкі.

Таксама Міхаіл Дамарацкі стаў першым у другім міжнародным конкурсе «Мая мара – 2019», паведамляюць ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский