Прыклад мэблі з паддонаў.

Актывісты працягваюць развіваць тэрыторыю, якую маладзечанцы між сабой называюць “вуліца стрыт-фуда”.

Яны ўжо арганізавалі яркае афармленне пляцоўкі, павільёны расфарбоўвалі мастакі з розных краін свету.

Цяпер яны плануюць зрабіць інфраструктуру яшчэ больш зручнай – зладзіць з паддонаў стыльную вулічную мэблю. Каб кожны мог адпачываць тут проста на вуліцы.

Патрэбныя вялікія драўляныя паддоны, прыгодныя для стварэння такой мэблі.

Калі вы можаце дапамагчы, калі ласка, звярніцеся да Таццяны Семашкевіч. Тэлефон: +375 44 765-89-95 (вайбер, тэлеграм).

Мастакі з Азербайджана, Расіі, Італіі, Люксембурга, Эстоніі і Беларусі малююць на вуліцы стрыт-фуда

Хочуць стварыць абсерваторыю і безбар’ернае асяроддзе. — Якія ідэі прыдумалі для вуліцы стрыт-фуду