Жыхарка Мінска знікла на лецішчы ў Валожынскім раёне

Як паведамляе суполка пошукавага атрада «Анёл», мінчанка Наталля Мацкоўская 1945 года нараджэння, знікла ў Валожынскім раёне 18 мая.

Сюды жанчына прыехала на лецішча, што ў садовым таварыстве «Заранак».

Яна вышла са свайго лецішча ў невядомым накірунку і знікла.

Прыкметы: рост 160 сантыметраў, худая, вочы шэра-блакітныя, прычоска карэ, цёмныя валасы.

У што была апранута, устанаўліваюць.