У Маладзечанскім раёне 11-гадовае дзіця загінула пад цягніком

Раніцай 22 мая на чыгуначнай станцыі Уша ў Маладзечанскім раёне загінула дзіця. Хлопчыка збіла электрычка, паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.

Трагедыя адбылася раніцай, прыкладна ў 08:15, калі пяцікласнік з вёскі Канчаны ішоў на заняткі ў Красненскую школу. Ён пераходзіў чыгунку па правілах, па пешаходным насціле ў 100-150 метрах ад станцыі (гукавога святлафора на пераходзе няма).

«Хлопчык прапусціў пасажырскі цягнік, які ехаў у напрамку Маладзечна, але не заўважыў набліжэння электравоза па сустрэчнаму шляху», – кажуць у міліцыі.

Машыніст зрабіў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не атрымалася. 11-гадовы хлопчык загінуў, па гэтым факце праводзіцца праверка.

• Текст доступен на языке: Русский