Звесткі пра тое, як гандлявалі хрушчамі або майскімі жукамі ў Вілейцы ў 1936 годзе, адшукаў наш чытач, краязнаўца з Параф’янава Кастусь Шыталь.

«У пачатковай школе ў Вялейцы акцыя змагання са шкоднікам арганізаваная наступным чынам. Школьнае самакіраванне, якое мае сродкі з добраахвотнага ападаткавання вучняў, ухваліў вылучыць пэўную суму на нішчэнне хрушчоў. Арганізаваў скуп гэтых шкоднікаў і плаціць за кілаграм хрушчоў па 70 грошаў.

Асобныя класы і дзеці цешацца, бо маюць магчымасць зарабіць пару грошаў, якія для найбяднейшых маюць вельмі вялікае значэнне.

Самакіраванне нічога не будзе дакладаць, бо сабраных хрушчоў скупляюць гадоўцы курэй».

Kurjer Wileński, Nr. 126, 1936.

• Текст доступен на языке: ruРусский