Цыбулі-сяўка сёння няма на ўсім рынку райспажыўтаварыства. Затое вельмі шмат кветак. Петунія ад 3 рублёў. Столькі ж каштуе куставая ружа з кветкай, якая ўжо распусцілася.

Прапануюць і шмат іншых відаў кветак. Для тых, хто не любіць займацца кустамі і вазонамі, сёння прапануюць букеты нарцысаў, ландышаў або бэзу па адным рублі.

На рынку за тыдзень удвая ўпалі цэны на клубніцы – цяпер яны каштуюць па 5–5,50 за кіло. З’явілася чарэшня – 10 рублёў за кілаграм.

Персікі і нектарыны прадаюць па 8,50, абрыкосы па 6,50. Памідоры чэры – па 2,50.

Што падаражала

Прадукты (1 кг) 15 мая 22 мая
Сасіскі “Малочныя” 7,21 7,66
Капуста 1,89 1,99
Памідоры 3,50 3,95
Бананы 2,30 2,95
Грушы 2,70 2,95
Лімоны 3,40 3,90

Што патаннела

Прадукты (1 кг) 15 мая 22 мая
Кураня-бройлер 3,95 3,70
Карп жывы 4,50 4,30
Яйкі курыныя 1,50 1,35
Агуркі 2,49 1,49
Баклажаны 4,90 4,50
Бульба 2,20 1,90
Буракі 1,50 1,20
Перац 8,69 7,90
Часнок 6,40 4,90
Абрыкосы 8,50 6,50
Клубніцы 11,00 5,00