Анколагі папярэджваюць: крэмамі для загару або засцярогі ад сонца нельга карыстацца штодня — толькі на адпачынку.

Узмоцненае прымяненне падобных касметычных сродкаў можа правакаваць развіццё раку скуры і фотастарэнне, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Нават пры выкарыстанні сонцаахоўных крэмаў або бальзамаў нельга доўга знаходзіцца на адкрытым сонцы, бо можна атрымаць апёкі. Акрамя таго, інтэнсіўнае ультрафіялетавае апрамяненне спрыяе перараджэнню дабраякасных утварэнняў скуры ў злаякасныя ці з’яўленню новых радзімак, пігментных плям, папілом.

— Сонцаахоўныя крэмы не змываюцца — сцвярджаюць вытворцы. Гэта поўнае глупства! — кажа загадчык кафедры анкалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Аляксандр Жукавец. — Таму, калі загараеце, змазвайце цела гэтымі сродкамі кожныя 40 хвілін. Дарэчы, першапачаткова наносіць такі крэм (бальзам) варта хвілін за 20 да выхаду на адкрытае сонца.

Генетычна ў беларусаў — першы і другі фотатып скуры, таму мы лёгка можам атрымаць сонечны апёк.

— А для здароўя дзіцяці гэта мае куды больш сур’ёзныя наступствы, чым для дарослага чалавека.

Пры атрыманні нават аднаразовага сонечнага апёку ва ўзросце да 14-15 гадоў, рызыка развіцця меланомы (разнавіднасці раку скуры) у больш сталым узросце ўзрастае ў некалькі разоў, —

заўважае галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і онкамамалогіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Аляксандр Лук’янаў.

• Текст доступен на языке: Русский