На Валожыншчыне сутыкнуліся два грузавікі. Кіроўцу даставалі выратавальнікі

Аварыя здарылася 21 мая каля шасці гадзін раніцы.

Два грузавых аўтамабілі сутыкнуліся каля вёскі Шараі.

Адзін з кіроўцаў не мог самастойна вылезці з машыны. Яго дасталі выратавальнікі, а медыкі адвезлі ў бальніцу.