У Чачэрскім раёне бацька ўзламаў акаўнт дачкі і вёў перапіску ад яе імя. Зараз яму пагражае да пяці гадоў

Каб быць у курсе, з кім з хлопцаў дачка мае адносіны, бацька заходзіў на яе старонку ў сацсетках і вёў перапіску. У выніку мужчыну пагражае рэальны тэрмін, піша Чачэрскі веснік.

Калі дзяўчына даведалася пра тое, што нехта ў сацсетках выдае сябе за яе, звярнулася да праваахоўнікаў. У поле зроку адразу трапіў бацька непаўналетняй. А ледзь міліцыя прыступіла да высвятлення абставінаў, бацька, каб схаваць сляды свайго ўдзелу, выдаліў акаўнт.

Паводле інфармацыі РАСК, справу распачалі за кампутарны сабатаж. Такія дзеянні расцэньваюцца як наўмыснае знішчэнне кампутарнай інфармацыі і караюцца арыштам, абмежаваньнем волі або турэмным зняволеннем тэрмінам ад года да пяці гадоў.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский