Жыхары Вілейшчыны, што зніклі на заробках у Расіі, знашліся

Днямі УУС Мінаблвыканкама паведамляла пра тое, што на заробках у Расіі зніклі два жыхары Вілейшчыны Аляксандр Смаленскі і Віталь Русак.

Абодва мужчыны жывуць у вёсцы Лыцавічы.

Як паведамілі ў Вілейскім РАУС, учора, 21 мая, мужчыны знайшліся. Яны самі выйшлі на сувязь са сваякамі. Чаму, ад красавіка яны не паведамлялі пра сябе, мужчыны не растлумачылі.

Днямі Аляксандр Смаленскі і Віталь Русак вернуцца дамоў у Лыцавічы.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский