Паехаў у Мінск на працу і знік: міліцыя шукае жыхара Алёхнавічаў

Маладзечанскі РАУС шукае зніклага без звестак Генадзя Анатольевіча Шакаля 1970 года нараджэння.

Мужчына жыве ў  Алёхнавічах па адрасе: вуліца Маладзёжная, 8-35. 16 мая раніцай ён паехаў на працу. І да сёння яго месца знаходжання невядомае.

Прыкметы: на выгляд 40-42 гады, рост 180-182 сантыметры, сярэдняга целаскладу, чорныя прамыя валасы, кароткая стрыжка, карыя вочы.

Быў апрануты на момант знікнення: чорная скураная куртка, сінія джынсы, світар, светлыя красоўкі.

Асобых прыкмет няма.

Маладзечанскі РАУС просіць людзей, якім нешта вядома пра месца знаходжання Генадзя Шакаля паведаміць у Маладзечанскі РАУС па адрасе Галіцкага, 23 або па тэлефонах 8 (0176) 74 96 83, 77 03 12, 77 16 56, 8 (029) 546 40 44 ці 102.

• Текст доступен на языке: ruРусский