Фота fisherman.com.ua.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе аб тым, што ад 31 мая заканчваецца нерестовая забарона на аматарскую лоўлю рыбы.

Таму можна лавіць рыбу, адначасова выкарыстоўваючы прылады з агульнай колькасцю кручкоў не больш за пяць штук на рыбака.

Да такіх прылад адносяцца нахлыстовыя, паплавочныя, кіўковы, дновыя вуды, спініггі, кружкі, жэрліцы, стаўкі, калабашкі.

Для лоўлі рыбы як прынаду (жыўца) можна выкарыстоўваць падхватнікі дыяметрам не больш за паўметра з памерам вочка менш за 10 міліметраў і пад’ёмныя сеткі памерам не больш 1х1 метр і памерам вочка менш за 10 міліметраў.

Таксама можна лавіць рыбу з суднаў у светлы час сутак і рукамі.