Фота NewsOne.

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму застаецца актуальнай, хоць у бягучым годзе назіраецца зніжэнне росту аварый з непаўналетнімі.

За чатыры месяцы на Міншчыне зарэгістравана дзевяць (2018 – 14) ДТЗ з удзелам дзяцей. У выніку 14 – траўмаваныя (2018 – 10).

За чатыры месяцы бягучага года загінулых на дарогах дзяцей няма. У 2018 было трое.

Шэсць ДТЗ (2018 – дзевяць) адбыліся з удзелам дзяцей-пасажыраў, два (2018 – 12) – з удзелам дзяцей-пешаходаў. З удзелам дзяцей-раварыстаў сёлета здарэнняў не зарэгістравалі (2018-1).

Адно ДТЗ з удзелам кіроўцы (2018 – 1). Два ДТЗ (2018 – восем) адбыліся па віне саміх дзяцей.

На Маладзечаншчыне з пачатку бягучага года дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх не зарэгістравалі. (2018 – 1)

У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў, ДАІ Маладзечна ад 25 мая па пятага чэрвеня праводзіць рэспубліканскае спецыяльнае
комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!».

А 31 мая пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху таксама пад дэвізам «Увага дзеці!». Работнікі ДАІ арганізуюць і правядуць вусныя выступы ва ўстановах адукацыі на Апошніх званках сярод вучняў і іх бацькоў, надаўшы асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Звернуць увагу на недапушчальнасць выкарыстання пры пераходзе праз дарогу мабільных тэлефонаў і іншых электронных прылад, выбар бяспечных месцаў для
катання на роліках, скейтбордах, роварах.

Таксама раскажуць пра выкананне правілаў перавозкі дзяцей у машынах.

Супрацоўнікі міліцыі сумесна з работнікамі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага РВК правядуць рэйды па выяўленні парушэнняў ПДР дзецьмі і
прыцягненні дарослых да адміністрацыйнай адказнасці па арт.9.4 КаАП
Рэспублікі Беларусь.

Правераць, як выконваюць патрабаванні правілаў перавозкі дзяцей кіроўцы індывідуальных транспартных сродкаў, а таксама пры цэнтралізаваных паездках (музеі, тэатры, спартыўныя спаборніцтвы і г.д.).

У працоўных калектывах растлумачаць, што падчас акцыі у светлы час трэба ездзіць з блізкім святлом фар.

Пераканаўчая просьба кіроўцаў мэтах выканання п.166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці), быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.

Абавязкова перавозьце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльнае сядзенне.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне патрабаванняў п.166.9 кіроўца павінен будзе заплаціць штраф да дзвю базавых.

Паважаныя бацькі! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі.Будзьце ім прыкладам на дарозе, не пакідайце іх без нагляду.

Святлоадбівальныя элементы на вопратцы, абутку ў цёмны час сутак – усё гэта дапаможа кіроўцу загадзя звярнуць на дзіця ўвагу, а значыць, кіроўца зможа затармазіць або экстрана спыніцца.

Асаблівая тэма – гаджэты і навушнікі. Дамажыцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай часткі не размаўляла па тэлефоне і не слухала  музыку ў навушніках.

І часцей нагадвайце дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце.