Двое смаргонцаў так напіліся, што рукамі збілі аўтамабіль

Двое мясцовых жыхароў райцэнтра пахуліганілі.

Кампанія распівала гарэлку ў гаражы. У адзін момант аднаму з мужчын спатрэбілася прыбіральня. Пасля спраўлення патрэбы яму не спадабаўся аўтамабіль, што стаяў побач. Адным ударам рукі ён разбіў лабавой шкло.

Тут з гаража выйшаў яшчэ адзін удзельнік застолля. Са словамі “А чым я горшы” ён далучыўся да знаёмага. Кулакамі яны разбілі бакавыя шкельцы.

Пасля з гаража выйшаў яшчэ адзін кампаньён. Спрабаваў пераўпэўніць сяброў, таму што іншамарка належыць агульнаму знаёмаму. Адзін з хуліганаў пагадзіўся. а другі пачаў збіваць маладога чалавека, каторы спрабаваў іх спыніць.

Падазраваныя 1987 і 1982 гадоў нараджэння і раней не судзімыя. Аднаго з іх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголя.

Пацярпелы 1992 года нараджэння.