“Біць мяне больш не будзеш”. Муж ударыў жонку чарпаком па галаве, яна ў адказ ударыла нажом

Сямейны скандал здарыўся ўчора вечарам на Маладзечаншчыне.

Сварка паміж мужам і жонкай пачалася яшчэ днём. 59-гадовы муж, абхапіўшы рукой шыю жанчыны, прыставіў ёй да горла нож. Дэбашыр пагражаў забіць жонку. У яе былі ўсе падставы баяцца за сваё жыццё. На шчасце, 56-гадовай жанчыне ўдалося вырвацца з рук скандаліста і схавацца ў пакоі.

З новай сілай канфлікт разгарэўся позна вечарам. Убачыўшы жонку на кухні з міскай фаршу ў руках, муж выхапіў чарпак і ўдарыў жонку. Набліжаючыся да яе бліжэй, працягнуў выказваць пагрозы фізічнай расправы. Спалохаўшыся, жонка ўзяла са стала кухонны нож і выставіла яго перад сабой.

Са словамі “біць мяне больш не будзеш” нанесла два ўдары ў вобласць перадплечча і грудной клеткі.

Такога заканчэння канфлікту яна і не чакала. Выбегшы з дому, жанчына патэлефанавала дачцэ. Тая і паведаміла пра здарэнне на лінію 102. Мужчына быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу.

Згодна з медыцынскім заключэннем, у мужчыны цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі тых, што пацягнулі пагаршэнне здароўя. У дзеяннях жанчыны прасочваецца склад злачынства, прадугледжанага артыкула 153. Справа адносіцца да катэгорыі прыватнага абвінавачання, ўзбуджаецца па заяве пацярпелага боку, пададзенага ў суд самастойна.

У дачыненні да агрэсара маладзечанскі следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Пагроза забойствам”. Як высветлілася, мужчына рэгулярна падымаў на жонку руку, пагражаючы расправай. У прыватным доме ў прыгарадзе Маладзечна яны жывуць ўдваіх.

Дзеці і ўнукі тут госці нячастыя, кажуць, таму віной пастаянныя скандалы паміж бацькамі. Але ў міліцыю аб канфліктных сітуацыях паведамленні рэдка паступалі. У верасні мінулага года жанчына вырашыла пакараць нядбайнага мужа і прыцягнуць да адказнасці. Без штрафу i нерваў не абышлося, але нічога не змянілася.

Калі вам стала вядома пра складаныя і няўдалыя сітуацыі у сем’ях суседзяў, сваякоў ці знаёмых, паведаміце ў РАУС па тэлефонах: 77-16-56, 77-14-88, 77-44-11 альбо 102.

• Текст доступен на языке: Русский