Вышук: паехаў электрычкай на працу ў Мінск і не вярнуўся

Маладзечанскі райаддзел унутраных спраў шукае зніклага Генадзя Анатольевіча Шакаля. Ён нарадзіўся 17 верасня 1970 года. Жыве ў Алёхнавічах Маладзечанскага раёна.

16 мая каля 7:24 мужчына паехаў электрычкай на Мінск на працу і дагэтуль яго месца знаходжання невядома.

Прыкметы: на выгляд 40-42 гады, рост 182 сантыметры, сярэдняга целаскладу, прамыя чорныя валасы, карыя вочы.

Быў апрануты ў чорную скураную куртку, світар, сінія джынсы, светлыя красоўкі.

Калі вам штосьці вядома пра яго месца знаходжання, калі ласка, паведаміце ў міліцыю на нумар: (8-0176) 74-96-83,  (8-0176) 77-03-12, (8-0176) 77-16-56, (8-029) 546-40-44 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский