Лабавое ДТЗ пад Наваполацкам. Загінуў кіроўца «Жыгулёў», пацярпела ягоная жонка. У машыне было дзіця ў крэсле

Кіроўца загінуў у выніку дарожна-транспартнага здарэння пад Наваполацкам ўвечары 24 мая.

Як распавяла gorod214.by афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава, у міліцыю паведамілі пра тое, што кіроўца аўтамабіля «Сітраен» абганяў аўтобус, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся лоб у лоб у «Жыгулі». У выніку аварыі загінуў кіроўца «Жыгулёў», пацярпела ягоная жонка.

У міліцыі ўдакладняюць, што ў машыне таксама знаходзілася дзіця, якое не пацярпела. Кіроўца і пасажыры «Сітраена» таксама не пацярпелі

• Текст доступен на языке: ruРусский