Навучэнкі з Маладзечна перамаглі ў рэспубліканскім лёгкаатлетычным кросе

Фота np-vesti.ru.

21 мая ў Віцебску зладзілі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай спартакіяды сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па лёгкаатлетычным кросе.

Спаборнічалі навучэнцы з усёй Беларусі. Па выніках фінальных спаборніцтваў навучэнкі з Мінскай вобласці занялі другое месца ў агульнакамандным заліку.

Гэта Вольга Галюк, Ангеліна Жаўрыд, Яна Івуць з Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Таксама ў каманду ўваходзіла навучэнка з Мінска Вольга Галюк.

• Текст доступен на языке: Русский