Фота Meatinfo.ru.

На малочна-таварнай ферме «Мароські-2» пабудуюць прафілакторый для 173 наванароджаных цялят.

Гэта будзе новы будынак з памяшканнем для пастэрылізатара, мыечнай і раздзявалкай.

Будзе таксама малочнае таксі – платформа на колах з ёмістасцю для малака, прыладай для змешвання, тэрмарэгуляцыяй і сістэмай для падачы корму цялятам.

Ферму будавалі ў 2012 годзе, таму ёй патрэбная мадэрнізацыя. Будоўля ўжо ідзе. Да 20 жніўня яе плануюць скончыць, паведамляе Мінаблвыканкам са спасылкай на СТВ.

• Текст доступен на языке: Русский