Эдуард Мацюшонак падчас адкрыцця сваёй выставы ў Вілейцы. Фота аўтара.

Прапанову зладзіць выставу сваіх карцін у Доме ўрада вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак адтрымаў ад прадстаўнікоў дэпутацкага корпусу.

На выставе «Радзіма. Рэканструкцыя» мастак прадставіць каля 20 карцін. Сярод іх – дзве зусім новыя.

Гэта карціна «Абуджэнне», намаляваная да дударскага рэю ў Глыбокім, і твор філасофскага зместу «Бацькоўскія сады».

– Спачатку карціны выставяць у Доме ўрада, а пазней перанясуць у Прэзідэнцкую бібліятэку. Там іх зможа ўбачыць больш людзей, – расказаў «Рэгіянальнай газеце» мастак.

Адкрыюць выставу 31 мая.

• Текст доступен на языке: Русский