Вілейшчына. Фота Аксаны Ярашонак.

У аўторак ноччу месцамі, раніцай і днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Ноччу +11…+17°С, днём +20…+26°С, па паўднёвым усходзе +27…+28°С, паведамляе pogoda.by.

Надвор’е ў сераду будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса з поўдня Еўропы.

Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём +20…+27°С, па паўночным захадзе +14…+19°С.

30 мая пахаладае. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, раніцай і днём па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Уначы +6…+13°С, днём +14…+21°С, па паўднёвым усходзе ноччу +14…+17°С, днём +22…+26°С.

• Текст доступен на языке: Русский