ukrop.org

24 мая ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі зладзілі фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме».

Сярод пераможцаў ёсць вучні з рэгіёна.

У першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) дыплом трэцяй ступені атрымала вучаніца Маладзечанскай сярэдняй школы №8 Соф’я Аліева з вершам Кацярыны Спрынцынай «Жыві, Беларусь».

У другой узроставай катэгорыі (5-6 класы) трэцім стаў Дзмітры Суравежка – навучэнец Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Валожынскага раёна. Хлопчык чытаў верш Рыгора Барадуліна «Бацьку».

Сярод самых старэйшых удзельнікаў (9-10 класы) дыплом трэцяй ступені атрымала навучэнка з Маладзечанскай гімназіі №6 Арына Курсава. Дзяўчына чытала «Апокрыф» Максіма Багдановіча.

• Текст доступен на языке: Русский