Фота fishki.net.

Валеры Дуровіч, ляснік Вілейскага доследна-вытворчага лясніцтва ў складзе зборнай вальшчыкаў Мінлясгаса прадстаўляў Беларусь на Міжнародным чэмпіянаце лесарубаў у Польшчы. Адтуль вярнуўся з перамогай.

Па выніках спаборніцтваў каманда мінлясгаса набрала найбольш ачкоў і заняла першае месца.

А прадстаўнік Вілейшчыны Валеры Дуровіч у асабовым заліку атрымаў другое месца.

На першым месцы – прадстаўнік Польшчы. Ён абагнаў вілейчука на два ачкі.

Як распавялі ў прэс-службе Мінлясгаса, у спаборніцтваў удзельнічала больш за 30 лесарубаў з сямі краін.

Для Валерыя Дуровіча гэта далёка не першыя спаборніцтвы і не першая перамога. Ён паспяхова ўдзельнічаў у аналагічных конкурсаў у Нарвегіі, Латвіі, Германіі.

 

• Текст доступен на языке: Русский