Спецыялісты Маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праверылі пробы вадаёмаў раёна і абследавалі ўзаконеныя зоны для адпачынку і тэрыторыі дзіцячых летнікаў на насякомых.

Зацвердзілі чатыры месцы для купання і масавага адпачынку ў Маладзечанскім раёне.

1.) Вадаём санаторыя “Сасновы Бор”.

2.) Вадаём дома адпачынку “Алеся”.

3.) Вадаём у пасёлку Беразінскае Гарадзілаўскага сельсавета, замацаваны за УП “Камунальнік”.

4.) Вадаём Удранка ў Радашкавічах, замацаваны за лясгасам.

Па выніках аб’ездаў спецыялістаў далі рэкамендацыі ў выканкамы і ведамствы, як выправіць парушэнні па прыборцы тэрыторыі, рамонце ценявых навесаў, кабінак для пераапранання.

Калі вы адпачываеце на вадаёме, калі ласка, прыбірайце за сабой і забірайце сваё смецце. Несанкцыянаваных звалак апошнім часам стала менш. Але любы адпачынак можа сапсаваць чужое непрыбранае смецце.

• Текст доступен на языке: Русский