Як прайшлі футбольныя выхадныя для камандаў Павілля.

Першая ліга

Першы матч з новым трэнерам стаў правальны

Смаргонь

Матч сёмага тура першай лігі 25 мая закончыўся сумным вынікам для мядзведзяў.

Смаргонцы гулялі ў гасцях з наваполацкім “Нафтанам”. Сустрэча закончылася з лікам 5:0 на карысць гаспадароў.

У турнірным радку смаргонская каманда займае апошні, 15-ы радок. У “Нафтана” – сёмы.

У маі новым трэнерам каманды прызначылі Паўла Раднянка.

Другая ліга

Маладзечна разбіла Бабруйск

Маладзечна

Моцную перамогу прывезлі маладзечанцы з выязднога матча ў Бабруйск 25 мая.

Гульня з камандай “Белшына-2” скончылася з лікам 0:5 на карысць гасцей.

У бабруйскія вароты галы забілі Сямён Хаткевіч, Мікіта Дудо, Сяргей Галюк. Уладзіслаў Кнацько-Штэрк здзейсніў галявы дубль.

Па выніках розугрыша шостага тура маладзечанцы займаюць другі радок турнірнай табліцы, прапускаючы толькі дзяржынскі “Арсенал”.

Ашмянцы ўпэўнена абыгралі “Івацэвічы”

Ашмяны

“Ашмяны-БДУФК” прымалі ФК “Івацэвічы” на дамашнім стадыёне 25 мая.

Гаспадары перамаглі гасцей з лікам 5:2. Забіць галы ўдалося Янушу Ладуцьку, Аляксею Маліноўскаму і Арсенію Канцадайлаву. Яўген Пракопчык здзейсніў галявы дубль.

Па выніках тура “Ашмяны-БДУФК” займаюць трэці радок турнірнай табліцы.

Чысценцы абыгралі “Вікторыю”

Маладзечна

Каманда з Чысці Маладзечанскага раёна “Андэрдог” прымала дома “Вікторыю” з Мар’інай Горкі 25 мая.

Матч закончыўся з лікам 4:1 на карысць гаспадароў. З маладзечанскага боку адзін мяч забіў Павел Чэхаў. Хэт-трык змог забіць Павел Богуш.

“Андэрдог” займае чацверты радок турнірнай табліцы.

• Текст доступен на языке: Русский