Сёння ў рамках праекту EU NEIGHBOURS east абвяшчаецца новы набор дынамічных і энергічных прадстаўнікоў моладзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў, якія добра валодаюць англійскай мовай і з’яўляюцца грамадзянамі любой дзяржавы-члена ЕС ці усходняй краіны-партнёра (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна), і хочуць далучыцца да ініцыятывы “Паслы еўрапейскай моладзі” (YEAs).

Заяўнікі павінны цікавіцца пытаннямі ЕС, партнёрства сваёй краіны з ЕС і быць гатовымі дзяліцца ведамі і інфармацыяй, а таксама імкнуцца рабіць унёсак у развіццё і росквіт сваіх мясцовых супольнасцей і краіны у цэлым.

Каб падаць заяўку на атрыманне статусу Пасла еўрапейскай моладзі, кандыдаты павінны запоўніць анлайн-анкету да серады 12 чэрвеня 2019 года. Заяўнікі могуць раскрыць сваю матывацыю праз кароткае відэа ці пісьмовы нарыс, а таксама кароткую віктарыну пра ЕС і Усходняе партнёрства (УП). Заяўнікі могуць рэдагаваць свае адказы ў любы час да закрыцця анкеты ў сераду 12 чэрвеня 2019 года.

Чаму Еўрасаюз выдае мільёны еўра на развіццё Беларусі

Працэс адбору будзе складацца з некалькіх этапаў, на працягу некалькіх тыдняў пасля крайняга тэрміну падачы заяўкі паспяховых кандыдатаў могуць запрасіць на размовы і калі будзе такая магчымасць, запрасіць узяць удзел у мерапрыемстве, арганізаваным Пасламі еўрапейскай моладзі ў сваёй краіне пражывання. На заключным этапе спіс паспяховых кандыдатаў абмяркуюць і ўзгодняць інстытуты ЕС. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Сёлета праходзіць ужо чацвёрты раўнд набору на атрыманне статусу Пасла еўрапейскай моладзі. Цягам трох папярэдніх раўндаў ініцыятыва паступова пашыралася, колькасць абраных Паслоў еўрапейскай моладзі павялічылася з 100 ў 2016 годзе да 500 у 2018 годзе.

За апошнія тры гады яны прынялі актыўны ўдзел у больш за 300 мерапрыемствах, у тым ліку ў візітах у школы і ўніверсітэты, дыскусійных клубах ЕС, Еўрашколах, удзельнічалі ў Моладзевых кірмашах, мерапрыемствах, прысвечаных ахове навакольнага асяроддзя і шмат якой іншай дзейнасці ва ўсходніх краінах-партнёрах.

Паслы еўрапейскай моладзі таксама прымалі ўдзел і прадстаўлялі моладзь сваёй краіны на міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях.

Ініцыятыва “Паслы еўрапейскай моладзі” – частка сеткі “Маладыя еўрапейскія суседзі” (МЕС), створанай у рамках фінансаванага ЕС праекту “Адкрытае суседства – Інфармаванне на карысць больш моцнага партнёрства: Сувязі паміж грамадзянамі ЕС і краін Усходняга партнёрства” (EU NEIGHBOURS east).

Даведацца больш:

• Текст доступен на языке: Русский