28 мая 1863 года ў баі з царскімі войскамі пад Уладыкамі на Вілейшчыне загінула каля двухсот паўстанцаў і іх кіраўнік Вінцэнт Козел-Паклеўскі.

Як кажуць мясцовыя, царскія казакі ў той дзень шчыравалі. І тых, каго не забілі, патапілі ў рацэ Ілія.

Па словах старажылаў Ільяншчыны, вада ў Іліі ў той дзень была чырвонай ад крыві.

Як распавядаў пры жыцці  краязнаўца, жыхар вёскі Лёпаўшчына Янка Каляда, Вінцэнта Козела-Паклеўскага і яго брата Міхаіла пахавалі ў магіле разам з паўстанцамі.

Побач з Вінцэнтам паклалі шашку. Уночы бацька адкапаў сыноў і перапахаваў на сямейных могілках у Сэрвачы.

Кажуць, апошнімі словамі Вінцэнта былі: “Не мы, дык нашы косткі здабудуць незалежнасць”.

• Текст доступен на языке: Русский