Фота tursar.ru.

Ад 31 мая ў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях забараняюць  лавіць сома звычайнага.

На Брэстчыне і Гомельшчыне забарона ўжо дзейнічае ад 19 мая.

Забарона на лоўлю сома ў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях будзе дзейнічаць па 1 ліпеня,  у Брэсцкай і Гомельскай абласцях – да 20 чэрвеня.

Здабыча сома ў перыяд забароны, у залежнасці ад памеру шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці.
Мінімальны памер штрафу за незаконную здабычу рыбы складае 20 базавых велічынь (510 рублёў).

Акрамя таго, парушальніку прыйдзецца пакрыць прычыненую
навакольнаму асяроддзю шкоду.

За кожнага незаконна здабытага сома прыйдзецца выплаціць 12 базавых
велічыняў (306 рублёў).

Мядзельскай міжраённай інспекцыяй, сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні браканьерства.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыроднага заканадаўства, то тэлефануйце па нумары 8-01797- 50-7-40 альбо на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон 102.

• Текст доступен на языке: Русский