У Гомельскай вобласці на ферме загінула чатырохгадовая дзяўчынка

Бяда здарылася днём 28 мая на ферме ААТ «Парэчча-Арэса» ў Акцябрскім раёне, піша Гомельская праўда.

Дзіця пайшло на ферму са сваім бацькам. Там пагрузчык выконваў працы і зачапіў вароты, абвалілася сцяна, і дзяўчынка апынулася пад заваламі.

Сям’я характарызуецца станоўча, маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за іншым дзіцем.

• Текст доступен на языке: Русский