AM38GT Man looking at bill in grocery store. Image shot 2007. Exact date unknown.

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы прапануе караць гандляроў за бясплатную раздачу аднаразовых поліэтыленавых пакетаў.

Прадстаўніца міністэрства сказала, што адпаведныя папраўкі неўзабаве абмяркуе ўрад, а калі ён іх ўхваліць — то іх перададуць на абмеркаванне ў парламент, піша Delfi.

Паводле паправак да Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Літвы, прапануецца штрафаваць кампаніі за бясплатную раздачу аднаразовых поліэтыленавых пакетаў на суму ад 10 да 200 еўра.

• Текст доступен на языке: Русский