Фота Аксаны Ярашонак.

Касы не працуюць. Людзі пакідаюць свае магчымыя пакупкі ў краме і сыходзяць з пустымі торбамі. Ахоўнікі ходзяць па краме з ліхтарыкамі. Усіх выпускаюць, нікога не ўпускаюць.

Фота Аксаны Ярашонак.

Сёння пасля абеду ў Маладзечне пайшоў моцны дождж.

А бліжэй да пяці вечара ў буйным гандлёвым цэнтры ў Маладзечне знікла электрычнасць.

Мы спыталі ў адміністратара прадуктовай крамы, як паводзяць сябе супрацоўнікі і пакупнікі ў падобных сітуацыях.

Фота Ігара Палынскага.

– Чакаем, пакуль з’явіцца электрычнасць, – расказала адміністратар. – Крама зачыняецца па тэхнічных прычынах. Пакупнікі пакідаюць прадукты.

Халадзільнікі і маразільнікі працуюць без электрычнасці вельмі доўга. Прадукты не сапсуюцца.

 

• Текст доступен на языке: Русский