Шукаюць смаргонца, пра якога нічога невядома ад 25 мая

Знік Палішчук Раман Уладзіміравіч са Смаргоні 1977 года, паведамілі «Рэгіянальнай газеце» актывісты пошукавага атрада «Анёл».

Мужчына жыве ў Смаргоні па вуліцы Леніна, 62-а.

Вядома, што ён павінен быў ехаць у Мінск на электрычцы. На сувязь не выходзіць ад 25 мая. Пра яго меса знаходжання нічога не вядома.

Прыкметы: на выгляд 42 гады, рост 168 сантыметраў, нармальны целасклад, карыя вочы, цёмныя валасы.

Быў апрануты: шоўта-шэрая куртка Adidas, сінія красоўкі, светлы заплечнік. Верагодна, быў апрануты так, як на фота ў поўны рост.

 

• Текст доступен на языке: Русский